Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Святочная Скарбонка»

Дата: 2 марта 2020 в 14:01
Автор: Гайко С. В.
415 просмотров

29 лютага прайшоў агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў раёна

Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны становіцца прадметам пільнай увагі ў сістэме работы дзяржаўных устаноў адукацыі нашага раёна. Народная культура — найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.

Мы жывём у свеце, дзе ўсё становіцца аднолькавым, стандартным. На нашых вачах знікае традыцыйная культура народаў — звычаі, абрады, пабудовы, касцюмы, песні — тое, што робіць нас адметнымі ў гэтым свеце. Праводзячы такія конкурсы мы можам дапамагчы захаваць, выратаваць, вярнуць з нябыту тое, што можа знікнуць назаўсёды.

Менавіта таму, ужо не першы год праводзіцца конкурс “Святочная Скарбонка”, мэтай якога з’яуляецца захаванне, стварэнне і засваенне культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый і звычаяў, фальклору, народных промыслаў і рамёстваў, твораў культуры і мастацтва, а таксама прапаганды лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці. скарбонка”.

У конкурсе прынялі ўдзел 5 устаноў адукацыі раёна: «Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”; «Астровенская д/с-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна»; «Бачэйкаўская сярэдняяя школа Бешанковіцкага раёна»; «Ржаўская д/с- базавая школа Бешанковіцкага раёна»; “Сярэдняя школа № 2  г.п.Бешанковічы".

Выступленне ўсіх удзельнікаў конкурсу гучала традыцыйна на беларускай мове.

Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры і высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі гурты:

“Сузор’е”- “Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанкоічы” ( абрадавае свята “Масленіца”);

“Спадчына”- “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”

( абрад “Зажынкі”);

“Дударыкі”- “«Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” ( абрад “Валачобнікі”).

Па выніках журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу:

Дыплом I ступені – гурт “Сузор’е”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы”;

Дыплом II ступені – гурт “ Спадчына”, ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”;

Дыплом III ступені - гурт “Дударыкі”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы”.

Віншуем!!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.