Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

«Святочная скарбонка - 2017»

Дата: 28 февраля 2017 в 12:17, Обновлено 9 марта 2017 в 12:32
Автор: Гайко С. В.
635 просмотров

25 лютага 2017 адбыўся раённы агляд-конкурс фальклорных калектываў «Святочная скарбонка».

Асноўнай мэтай и задачамі з'яўляецца выхаванне школьнікаў на нацыянальных традыцыях беларускага народа; прапаганда лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці; удасканаленне выканаўчага майстэрства і выяўленне новых самабытных фальклорных калектываў; пашырэнне сеткі такіх калектываў у школах раёна, пазашкольных установах.

На конкурсе былі прадэманстраваны цікавыя творчыя інсцэніроўкі асобных абрадаў, падрыхтаваныя на аснове аўтэнтычнага матэрыялу.

У конкурсе прынялі ўдзел 5 устаноў адукацыі раёна :

ДУА «Астровенская дзіцячы сад – сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна »;

ДУА “Вярхоўская базавая школа Бешанковіцкага раёна”;

ДУА“Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы”;

ДУА «Каранеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна»;

ДУА“Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы”.

Гледачам і членам журы асабліва спадабалася інсцэніроўка  вясновага абрада “Жаўраначкі прыляціце, цепла лецейка прынясіце…”, ДУА «Астровенская дзіцячы сад – сярэдняя школа».

Па вынікам агляда-конкурса першае месца было прысуджана ДУА «Астровенская дзіцячы сад – сярэдняя школа», другое месца ДУА “Вярхоўская базавая школа Бешанковіцкага раёна”, трэцяе месца ДУА“Сярэдняя школа № 2 г.п.Бешанковічы”.

Віншуем пераможцаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.