"Саматканы цуд"
пад такой назвай з 1 лютага 2017 года правадзіўся раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Саматканы цуд»
Мэтай конкурсу ставілася развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўленне і падтрымка юных талентаў.
На конкурс было прадстаўлена 11 работ з устаноў адукацыі:
- ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”,
- ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы”,
- ДУА “Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат”,
- ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”.
На выставу-конкурс прымаліся індывідуальныя і калектыўныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: ткацтва; вышыўка; народныя лялькі, лялькі ў нацыянальным строі; беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, яго элементы і інтэрпрэтацыі; лямец; тэкстыльная, аўтарская лялька; тэкстыльны арт-аб’ект (аб’ёмныя абстрактныя працы).
Ў цэлым, удзельнікі паказалі высокую выніковасць , праявілі творчыя здольнасці, уменні і навыкі ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадэманстравалі разнастайнасць мастацкіх тэхнік. Неабходна адзначыць высокі ўзровень мастацкага выканання работ навучэнцаў сярэдняй школы №1 г.п. Бешанковічы. Адпаведна ўмовам правядзення выстаўкі-конкурсу вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу.
Граматамі Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі” ўзнагароджваюцца:
1 месца – Гнеўка Алена, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”,
2 месца – Умецкая Анастасія, навучэнка ДУА “Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат”,
3 месца - Апанасёнак Ангеліна, навучэнка ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”,
3 месца – Лыткіна Алена, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы”
Віншуем навучэнцаў і іх педагогаў, жадаем творчых поспехаў!