“Беларуская гасцёўня”
ДУДА “Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі” запрашае ў “Беларускую гасцёўню”…
У наш час жыццё мяняецца вельмі імкліва. Кожны дзень з’яўляюцца новыя тэхналогіі, новыя метады, пішыцца велізарная колькасць артыкулаў і кніг па самых розных аспектах нашага жыцця.
Варта прызнаць, што мацней за ўсё на жыццё многіх з нас пауплывала з’яўленне інтэрнэту; а інтэрнэт - гэта тое, што значна змяніла сферу адукацыі і навучання.
І мы ўжо не можам уявіць сваю дзейнасць без камп’ютара.Дзеці значна хутчэй успрымаюць усё новае, чым убіраюць у сябе старое.
Таму ДУДА “Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі” прапанаваў сваім навучэнцам прыняць удзел у праекце “Беларуская гасцёўня”, далучанага да года Малой Радзімы.
Мэта і задачы праекта: адраджэнне і зберажэнне традыцый, звычаяў і абрадаў нашага народа, а таксама з’яўленне новых сучасных традыцый, пабудаваных на аснове шматвекавога вопыту беларускага народа.
У конкурсах прынялі ўдзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсам: “Атэлье юных модніц”, “Чароўны клубок”, “Школа Лідар”,“Залатая рыбка”, “Флорадызайн”, “Прырода і творчасць”.
У першым конкурсе праекта, які называўся “Дранік.by”, прапанавалася зрабіць фатаграфіі самай любімай стравы беларускай кухні-дранікам. Лепшыя фатаграфіі былі вызначаны галасаваннем ў рэжыме рэальнага часу ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Удзельнікі, набраўшыя найбольшую колькасць балаў, прынялі ўдзел у наступным конкурсе, які называўся "Чайная цырымонія", у ім трэба было зняць відэаролік на тэму чаявання.
Пераможцам конкурсу стала аб’яднанне па інтарэсах “Залатая рыбка”!
Віншуем пераможца праекта!
Жадаем заўсёды быць у пошуку новых задумак і ідэй, ніколі не расставацца з натхненнем, пастаянна адчуваць шчасце і радасць, з кожным днём напаўняючы гэты свет сваімі цудоўнымі шэдэўрамі.