«Святочная Скарбонка»
Агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў
Адраджэнне нацыянальных традыцый, народнай спадчыны становіцца прадметам пільнай увагі ў сістэме работы дзяржаўных устаноў адукацыі нашага раёна. Народная культура — найважнейшая частка гістарычнай спадчыны, якая спрыяе фарміраванню нацыянальнай свядомасці будучых пакаленняў.
Мы жывём у свеце, дзе ўсё становіцца аднолькавым, стандартным. На нашых вачах знікае традыцыйная культура народаў — звычаі, абрады, пабудовы, касцюмы, песні — тое, што робіць нас адметнымі ў гэтым свеце. Праводзячы такія конкурсы мы можам дапамагчы захаваць, выратаваць, вярнуць з нябыту тое, што можа знікнуць назаўсёды.
Менавіта таму, ужо не першы год праводзіцца конкурс “Святочная Скарбонка”, мэтай з’яуляецца захаванне, стварэнне і засваенне культурных каштоўнасцей, нацыянальных традыцый і звычаяў, фальклору, народных промыслаў і рамёстваў, твораў культуры і мастацтва, а таксама прапаганды лепшых узораў дзіцячай самадзейнай фальклорнай творчасці.
У конкурсе прынялі ўдзел 5 устаноў адукацыі раёна: «Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы”, «Астровенская д/с-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна», «Бачэйкаўская сярэдняяя школа Бешанковіцкага раёна», «Ржаўская д/с-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна», ДУДА "Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі".
Высокае майстэрства выканання, артыстызм і сцэнічную культуру паказалі гурты: “Чабарок”- “«Сярэдняя школа №1 г.п. Бешанковічы” ( абрад “Юр’я на двары-кароўку ў поле гані”); “Спадчына”-“Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна” ( абрад “Саўём вянкі на ўсе вякі”).
Асаблівасці беларускай нацыянальнай культуры на высокім узроўні прадэманстраваў ансамбль беларускай песні “Звоны”, ДУДА "Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі" з абрадам “Провады русалкі” і гурт “Нашчадкі” ДУА «Ржаўская д/с-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» з абрадам “Калядкі”.
Па выніках журы вызначыла пераможцаў і прызёраў конкурсу:
Намінацыя “Адраджэнне самабытнага фальклору”:
Дыплом I ступені – ансамбль беларускай песні “Звоны”, ДУДА “Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і молазді”
Намінацыя “Адраджэнне і захаванне традыцый”:
Дыплом I ступені – гурт “Чабарок”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п.Бешанковічы”;
Дыплом II ступені – гурт “Нашчадкі”, ДУА “Ржаўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”;
Дыплом III ступені – гурт “ Спадчына”, ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”.
Віншуем!!!